Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

Праблема, над якой працуе

дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа № 14 г. Пінска"

(2019-2023 гг)

Павышэнне якасці ведаў вучняў, развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей праз задавальненне адукацыйных запытаў і патрэб у самарэалізацыі асобы.

Галоўная мэта працы школы

 Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў і рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання, накіраваных на раскрыццё індывідуальных асаблівасцей вучняў і фарміраванне ў іх актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.

Задачы ДУА "Сярэдняя школа №14 г. Пінска"

на 2022/2023 навучальны год

  • прадоўжыць удасканаленне сістэмы работы з навучэнцамі ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання праз стварэнне ўмоў для паспяховага навучання і развіцця творчага патэнцыялу асобы;

 

  • удасканальваць сістэму работы са здольнымі і адоранымі навучэнцамі, забяспечыць належнае псіхолага-педагагічнае суправаджэнне здольных і адораных навучэнцаў;

 

  • актывізаваць працэс распаўсюджвання пазітыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў школы праз навукова-метадычныя часопісы, сетку Інтэрнэт, праз удзел у навукова-практычных канферэнцыях, педагагічных чытаннях;

 

  • выкарыстоўваць сучасныя адукацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі, якія садзейнічаюць фарміраванню пазнавальнай цікавасці вучняў;

  

  • ажыццяўляць прафілактычную работу па папярэджанні супрацьпраўных паводзін вучняў, фарміраванні ў іх і іх бацькоў прававой культуры, патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, прывіцці навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці.

Метадычная задача 2022/2023 навучальнага года

Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі навучальнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.

Раздзелы сайта