Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

25 годдзе школы

20 снежня 2013 года ДУА «Сярэдняя школа № 14» адзначала свой 25-гадовы юбілей.

На ўрачыстасць сабралася шмат выпускнікоў, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. У якасці гасцей прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Л.С. Былінская, старшыня гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі С.У. Назаранка, пракурор Пінскай міжраённай пракуратуры, дарадца юстыцыі Руслан Іосіфавіч Краўчук, кіраўнік грамадскага аб'яднання "Белая Русь" В.К. Гетман, генеральны дырэктар Будаўнічага трэста №2 г. Пінска Н.М. Бандарчук, генеральны дырэктар Пінскага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі А. В. Сінкевіч, дырэктар Пінскага вінаробнага завода В.У. Кананчук, дырэктар адкрытай акцыянернай вытворчасці "Рембыттэхніка" А.А. Лапідус, дырэктар адкрытай акцыянернай вытворчасці "Кузлітмаш" В.А. Чакулаеў.

Многія з тых, хто сядзіць у зале, не толькі маглі пачуць у гэты дзень свае прозвішчы, гістарычныя факты за 25 гадоў існавання школы, але і ўбачыць сябе на шматлікіх слайдах прэзентацыі. За чвэрць стагоддзя атэстат сталасці атрымалі 2436 вучняў, з іх 233 скончылі школу з залатым або сярэбраным медалём, 503 атрымалі пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.  Школа заўсёды ішла ў нагу з часам, і якія б задачы перад ёй не ставіліся, годна спраўлялася з імі. Ды і як інакш, бо 23 гады кіраваў ёю таленавіты дырэктар Геліс Пётр Сцяпанавіч, правай рукой якога заўсёды была яго намеснік - Тамара Уладзіміраўна Астроўская.

Сёння на чале школы стаіць малады, перспектыўны, энергічны новы дырэктар - Генадзь Юр'евіч Фёдаравіч. І няхай яго шлях у нашай школе ў ролі дырэктара толькі 2 гады, але ён ужо ўнёс свой уклад у гісторыю школы і яе развіццё.

Гаворачы аб знамянальнай для школы даце, мы не можам не ўспомніць аб ветэранах педагагічнай працы. Без іх установа адукацыі не паднялася б да належнага ўзроўню. Гэта А. К. Бязручка, І. А. Шпіталь, Р.У. Уласенка, А. В. Масеціч, Л.М. Раманчук, С.Я. Кулішэвіч, Л.М. Уланава, Н.І. Ганусевіч і іншыя.

 

За 25 гадоў 257 чалавек сталі прызёрамі II этапа рэспубліканскай алімпіяды, 53 - III этапы, 9 - IV-га (рэспубліканскага). Арцём Маргуноў - неаднаразовы пераможца міжнароднай алімпіяды па біялогіі, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; Мікіта Найдзёнаў — пераможца міжнароднай алімпіяды "Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная супольнасць"; Андрэй Мельнікавіч - прызёр IV этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па грамадазнаўстве.

Нашу школу скончылі многія вядомыя спартсмены, напрыклад, Алег Страхановіч (футбаліст каманды «Дынама Мінск»), Павел і Аляксандр Сашняніны, Анатоль Дубіна (чэмпіёны свету сярод спартсменаў са слабым зрокам), Багдан Сцепанюк (чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дапрызыўнай моладзі), Канстанцін Семянюк (экс -чэмпіён Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 12 гадоў па шахматах).

На працягу ўрачыстай часткі сваімі выступамі гледачоў радавалі "залатыя галасы школы": Т.І. Гарагляд, В.М. Ракала, Ю.М.Ракала, С.У. Шапялевіч, А. Шышко, Л. С.Леўчанка, танцавальныя калектывы школы.

 У гэты вечар прагучала шмат віншаванняў і пажаданняў ад выпускнікоў. Дык няхай жа спраўджваюцца пажаданні, якія ў гэты дзень былі адрасаваны школе. Жыві і працвітай, школа № 14 г. Пінска!

                 намеснік дырэктара Астроўская Т.У.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта