Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі

1988 год

7 сакавіка 1988 года на пасаду дырэктара СШ №14 быў прызначаны Пётр Сцяпанавіч Геліс.

Намеснікамі дырэктара па вучэбнай рабоце – Уланава Лідзія Мікалаеўна і Яфрэменка Валерый Фёдаравіч. Намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце - Астроўская Тамара Уладзіміраўна, намеснікам дырэктара па пачатковых класах - Бязручка Вольга Канстанцінаўна. Намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы – Швайко Валянціна Сяргееўна, першы бібліятэкар – Капусціна Марыя Іванаўна, першыя піянерважатыя – Карняйчук Ілона Зінаўеўна і Брэль Ірына Іванаўна.

Спякотнае лета, жнівень 1988 года.

Будучым настаўнікам 14 школы на месяц прыйшлося забыцца на адпачынак. Рабочы графік быў наступны: з 8 да 12 і з 16 да 20 гадзін. Узброеныя венікамі, вёдрамі, рыдлёўкамі, працавалі мы ў будынку школы, каб 1 верасня дзеці змаглі сесці за школьныя парты. На дапамогу былі кінуты ўсе сілы мікрараёна: бацькі, дзеці, і нашае шэфскае прадпрыемства «Кузлітмаш». І на першай лінейцы адбылося ўрачыстае адкрыццё школы.

1988/1989 навучальны год

У школе налічвалася 1140 вучняў 43 класы-камплекты, працавалі 73 педагогі. - У гэтым жа годзе адбылося адкрыццё плавальнага басейна "Чайка", дырэктарам якога быў прызначаны Куцэр Уладзімір Міхайлавіч.

 >>>>>>>
>>>>>>>
>>>>>>>

Раздзелы сайта