Профільнае навучанне ў сярэдняй школе № 14
на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
2021/2022 навучальны год
З пачатку новага навучальнага года старшакласнікі зноў змаглі стаць навучэнцамі профільных класаў. Іх галоўная перавага ў тым, што заняткі ў такіх класах праводзяцца на падвышаным узроўні. У сярэдняй школе №14 адкрыты два такія профілі: навучэнцы X "А" і XI "А" займаюцца на павышаным узроўні па прадметах руская мова і англійская мова, X "Б" і XI "Б" - мультыпрофільныя класы, частка рабят павышаюць свае веды па матэматыцы і фізіцы, другая палова - па хіміі і біялогіі.
Яшчэ ў 2008 годзе, у сувязі з пераходам з 12-гадовага на 11-гадовае навучанне, беларуская школа адмовілася ад профільнай адукацыі, усе прадметы выкладаліся на базавым узроўні. Узамен вучням былі прапанаваны факультатыўныя заняткі. Аднак маніторынг, праведзены Міністэрствам адукацыі, паказаў нізкую эфектыўнасць паглыбленага вывучэння прадметаў на ўзроўні дадатковых заняткаў. Таму профільныя класы вяртаюцца ў сярэднія навучальныя ўстановы. Рашэнне аб іх адкрыцці прымае дырэктар школы сумесна з аддзелам адукацыі.
Такія класы даюць магчымасць паказаць якасць работы педагагічнага калектыву і безумоўна павышаюць узровень падрыхтоўкі выпускнікоў.
Набор у профільныя класы здзяйсняўся на конкурснай аснове. Сярэдні бал атэстата і ацэнка па профільным прадмеце – не ніжэй за сямёрку.
У гэтым навучальным годзе ўпершыню адкрыты профільны клас па англійскай мове, у ім займаюцца навучэнцы V "Е" і VII "Е"класаў.