У 1-ы клас Установы прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1-ы клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы законных прадстаўнікоў дзяцей і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
Для вучняў, якія па медыцынскіх паказаннях часова ці пастаянна не могуць наведваць Установу, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.
Пералік медыцынскіх паказанняў, парадак арганізацыі атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі дома прымаецца аддзелам адукацыі Пінскага гарвыканкама на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
Дакументы неабходныя для прыёму ў школу:
1. Копія і арыгінал пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.
2. Пашпарт аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка дзіцяці.
3. Асабістая справа вучня (для 2-11 класаў).
4. Медыцынская даведка аб стане здароўя Форма - 1зтр / к -10 (для прыёму ў 1-ы клас).
Замацаваны мікрараён школы:
вул. А.Блока;
завулак А.Блока;
вул. Баранавіцкая;
вул. Белавежская;
вул. Гомельская;
вул. Далёкая;
вул.Дашкевіча;
вул. Дарожная;
завулак Дарожны;
вул. Залеская;
вул. Кобрынская;
вул. Ковельская;
вул. Камунальная;
вул. Калгасная;
вул. Косаўская;
вул. Кунькова;
вул. Лагішынская;
вул. Напалеона Орды;
вул. Новапясчаная;
вул. Агінскіх;
вул. Азёрная;
праезд Азёрны;
завулак Азёрны;
вул. Петруся Броўкі;
вул. Паркавая (цотны бок) дома № 140-174;
вул. Пестрака;
вул. Пінская;
вул. Піянерская;
вул. Ровенская;
вул. Светлая;
вул. Саўгасная;
вул. Сонечная дамы № 1-53;
вул. Хваёвая;
завулак Сасновы;
вул. Транспартная;
вул. Ф.Скарыны;
вул. Іглічна;
праспект Жоўтаўскага дома № 39а, 41, 45, 47, 47а, 40-78 (цотны бок).
Інфармацыя для бацькоў будучых першакласнікаў >>>