Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Спартыўны кірунак школы

Асобай папулярнасцю карыстаецца спартыўны напрамак у школе. Нашы хлопцы бралі ўдзел у шматлікіх спаборніцтвах і займалі прызавыя месцы.

г. Мінск 2005 г. тэлепраект «Вас выклікае Спартландыя» 2 месца

Больш за 30 гадоў кіруюць работай па выхаванні юных спартсменаў Кароль Галіна Іванаўна і Матруніч Анатоль Канстанцінавіч. За час працы ў СШ №14 г. Пінска яны атрымлівалі шматлікія перамогі.

У гарадской спартакіядзе школьнікаў на працягу многіх гадоў нашай школе не было роўных. Адказнымі за крос, лёгкую атлетыку і эстафету па горадзе заўсёды былі Матруніч А.К. і Кароль Г.І. 

Абласная «Зарніца» 2003 г. 1 месца

За ўсю гісторыю школы ніжэй за 3 месцы каманда па гэтых відах спорту не займала. Каманда дзяўчынак у эстафеце па горадзе была 22 разы чэмпіёнамі, а хлопцы не намнога ім саступалі. Шмат дасягненняў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах:

2002 год – 1 месца ў гарадской «Зарніцы» (ваенізаванай гульні);

2002 год – 2 месца г.Брэст у абласной «Зарніцы»;

 2003 год - 1 месца гарадская "Зарніца", 1 месца абласная "Зарніца"

Тэлепраект "Вас выклікае Спартландыя"

2005 год – 1 месца гарадская «Зарніца», 1 месца абласная «Зарніца». Каманды рыхтавалі Матруніч А.К. і Кароль Г.І.    

2003 год – Міжнародныя спаборніцтвы Расія г. Гусь-Хрустальны. У складзе каманды за Брэсцкую вобласць выступілі Матруніч А.К. і Кароль Г.І. з навучэнцамі нашай школы. З 16 каманд (8 з Расіі, 8 з абласцей Беларусі) наша каманда "Палескія зубры" заняла 2 месца.

Раздзелы сайта