Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ГА БРСМ

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе.

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

МЭТА ГА "БРСМ": Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яго творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

Сімволіка ГА "БРСМ"



Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў. У кожнага з іх ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, сябры БРСМ выступаюць не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Яны адчуваюць сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

 C адданне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь, грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы ГА "БРСМ"

Падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё моладзі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
2. Садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;

 3. Удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм; выхаванне ў членаў ГА "БРСМ" патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Член ГА "БРСМ" мае права

 Удзельнічаць у рабоце ГА "БРСМ";
v вылучаць, выбіраць і быць абраным у выбарныя кіруючыя і кантрольныя органы ГА "БРСМ";
v Абмяркоўваць, крытыкаваць, уносіць прапановы, адстойваць свой пункт гледжання на сходах, канферэнцыях, з'ездах, пасяджэннях органаў ГА "БРСМ", у друку па ўсіх пытаннях дзейнасці ГА "БРСМ";
v Асабіста ўдзельнічаць у сходах, пасяджэннях органаў ГА "БРСМ" пры абмеркаванні пытання аб яго паводзінах або дзейнасці;
v Звяртацца ў структуры і органы ГА "БРСМ", іх сродкі масавай інфармацыі за дапамогай у абароне і рэалізацыі сваіх інтарэсаў і правоў, выкарыстоўваць для гэтага арганізацыйныя і матэрыяльныя магчымасці ГА "БРСМ";
v Атрымліваць інфармацыю, наяўную ў распараджэнні ГА "БРСМ";
• Удзельнічаць у працы іншых грамадскіх аб'яднанняў, прынцыпы і дзейнасць якіх не супярэчаць Канстытуцыі РБ і не перашкаджаюць выкананню Статута, праграмных дакументаў ГА "БРСМ".

Член ГА "БРСМ" абавязаны

  • Складацца на ўліку ў адной з пярвічных арганізацый ГА "БРСМ";
  • Удзельнічаць у рашэнні задач, вызначаных праграмнымі дакументамі ГА "БРСМ", выконваць патрабаванні Статута ГА "БРСМ";
  • Выплачваць сяброўскія ўнёскі.

Членам ГА "БРСМ" можа быць 

любы грамадзянін РБ, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у РБ, ва ўзросце, як правіла, ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".
Асобы, якія ўступаюць у ГА "БРСМ ва ўзросце з 14 да 16 гадоў, павінны мець пісьмовы дазвол сваіх законных прадстаўнікоў.
Прыём у члены ГА "БРСМ" ажыццяўляецца па пісьмовай заяве ўступніка.
Члены ГА "БРСМ" маюць білет адзінага ўзору.
Выплата ўступных членскіх узносаў . робіцца членамі ГА "БРСМ", шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў, аднаразова пры прыёме ў члены ГА "БРСМ". Выплата перыядычных членскіх узносаў робіцца членамі ГА "БРСМ" раз у паўгода.

Па пытаннях уступлення ў шэрагі
ГА "БРСМ" звяртацца ў каб. 300
Камітэт
пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ"
Дзяржаўнай установы адукацыі
"Сярэдняя школа № 14 г. Пінска"
Сакратар першаснай арганізацыі
Шкутовіч Таццяна Іванаўна
(педагог-арганізатар)
Адказны за арганізацыйную працу
Гугельчук Лізавета
Адказны за культурна-масавую і агітацыйную працу
Яснюк Надзея
Адказны за шэфскія сувязі і працоўнае выхаванне
Філюціч Святлана
Адказны за фізічнае выхаванне і аздараўленне
Харавец Анастасія
Адказны за грамадзянскае і ідэйна-патрыятычнае выхаванне
Мендзялеў Іван
Мерапрыемствы, арганізаваныя актывам
пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» 
верасень Сход "Аналіз і планаванне работы пярвічнай арганізацыі "БРСМ" СШ № 14"
кастрычнік Акцыя "Я люблю Вас, мой настаўнік!"
лістапад Конкурсная праграма "Лэдзі Восень"
снежань Дабрачынная акцыя "Калядны падарунак". 
КТД "Добры дзень, Новы год!" (9-11 класы)
 

Раздзелы сайта