Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.10.2017

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 9 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Прадметны тыдзень з'яўляецца адным з відаў пазакласнай працы па прадмеце.

 Пры правядзенні Тыдня настаўнікі-прадметнікі ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці школьнікаў, іх інтарэсы і пажаданні, індывідуальныя схільнасці і здольнасці, імкнуліся выкарыстаць розныя формы і метады вучэбнай дзейнасці, удала спалучалі калектыўныя і індывідуальныя формы работы з апорай на дыферэнцыяцыю. Для актывізацыі разумовай дзейнасці на мерапрыемствах выкарыстоўваліся гульні, конкурсы. Гэта стала добрай магчымасцю прадэманстраваць уменне, майстэрства не толькі школьнікам, але і іх настаўнікам.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры – гэта не выпадковы набор формаў і відаў пазакласных мерапрыемстваў. А загаддзя прадуманая і падрыхтаваная сістэма мерапрыемстваў.

Вучні 5 – 11 класаў на працягу тыдня мелі магчымасць наведаць кніжную выставу ў бібліятэцы “Кнігі Коласа нам калыскай і песняй былі”. Ініцыятарамі гэтай выставы выступілі Мікалуцкая А.С., Неўдах Н.І.

У выставе газет “Яго імя Радзіма ўшанавала” з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў. Настаўнікамі Перац С.У. і Пашкавец Н.У.  былі адабраны лепшыя газеты і прадстаўлены ў фае школы.

Для вучняў 6-ых класаў была арганізавана тэматычная выстава малюнкаў па творах Я. Коласа “Вобразы мілыя роднага краю…”. Адказнымі выступілі настаўнікі Верыч І.Л., Юха Г.І., Мойсак А.І.

10 кастрычніка вучні 5-ых класаў прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне па творах Я. Коласа “Казкі жыцця”. Яны дэманстравалі свае веды, удзельнічалі ў спаборніцтве за званне лепшага знаўцы казак. Пяцікласнікі адправіліся ў падарожжа па краіне казак, на гэтым шляху іх чакала шмат займальных заданняў (Шаламіцкая А.І., Мацкевіч К.В., Мойсак А.І.).

Для вучняў 10-ых класаў настаўнікамі Шаламіцкай А.І. і Пашкавец Н.У. 11 кастрычніка была праведзена інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” па творах Я. Коласа. Займальная гульня вельмі спадабалася дзесяцікласнікам. Мерапрыемства праводзілася з выкарыстаннем прэзентацый. Пераможцы ўзнагароджаны, але тых, хто прайграў не было:усе атрымалі вялікае задавальненне ад зносін адзін з адным, ад магчымасці выявіць сваю эрудыцыю.

Ільючык Т.К. і Верыч І.Л. 12 кастрычніка запрасілі 7-8 класы на літаратурную гасцёўню “Прымі паклон ад нас, пясняр”. Вучні яшчэ раз звярнуліся да асобы вялікага паэта, распавялі пра яго жыццё, прачыталі вершы. Свае акцёрскія здольнасці школьнікі прадэманстравалі ў інсцэніраванні эпізодаў з твораў Якуба Коласа. Мерапрыемства суправаджалася паказам слайдаў, гучала музыка.

Завяршыўся Тыдзень Беларускай мовы і літаратуры 13-14 кастрычніка Першым этапам Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9-11 класаў.

Рыхтуючыся да Тыдня, настаўнікі беларускай  мовы і літаратуры імкнуліся выкарыстаць новыя цікавыя формы арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў. Гэта было свята даўжынёю ў цэлы тыдзень. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі ўсе класы школы.

План Тыдня беларускай мовы і літаратуры быў выкананы, усе мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным узроўні і дапамаглі навучэнцам праявіць і развіць інтэлектуальныя і пазнавальныя здольнасці, пашырыць эрудыцыю і агульнаадукацыйны кругагляд. А спрыялі гэтаму нашы  настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Перац С.У., Пашкавец Н.У., Верыч І.Л., Юха Г.І., Мойсак А.І., Шаламіцкая А.І., Мацкевіч К.В., Ільючык Т.К.

Кiраўнiк ВМА  Перац Святлана Уладзiмiраўна


фоторепортаж

Разделы сайта