Беларусь... Наш родны край — чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца.
18 лістапада вучні 3 «Б» класа ўдзельнічалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі “Беларусь- краіна маёй будучыні…”.
Пачалося мерапрыемства з прагляду відэароліка аб Беларусі.
На працягу свята вучні ўспомнілі і паказвалі на карце вобласці Беларусі яе сталіцу. Дзецям было вельмі цікава чытаць вершы, ўдзельнічаць ў сцэнках.
Усім асабліва спадабалася маляваць такую Беларусь, якую яны сабе ўяўляюць. Усе малюнкі атрымаліся прыгожыя і розныя.
Скончылася мерапрыемства песняй «Наш край».
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
Я спадзяюся, што мае вучні будуць заўседы ганарыцца сваёй краінай, любіць сваю зямлю і свой народ.
Настаўнік пачатковых класаў ВелясніцкаяАлена Сцяпанаўна
фоторепортаж
|