Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.12.2017

Iнтэлектуальны брэйн-рынг па творчасці Якуба Коласа і Янкi Купалы

Вось і падыходзіць да канца 2017 год, які ў нашай краіне ўказам прэзідэнта быў аб’яўлены Годам навукі. Якраз на гэты год выпала святкаваные 135 – годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкi Купалы. З мэтай папулярызацыі творчасці паэтаў, фарміравання патрыятызму, а таксама выхавання любові і павагі да роднага слова ў нашай школе прайшоў інтэлектуальны брэйн-рынг па творчасці нашых славутых землякоў. У гульні бралі ўдзел вучні 10-х класаў. Дзве каманды па 6 вучняў: адна каманда ,,Чырвоныя гальштукі“ з 10 ,,А“ класа, а каманда ,,Зялёныя галыштукі“ з 10 ,,В” класа. Вучні актыўна змагаліся за перамогу, хваляваліся, стараліся, аднак перемогу атрымалі ,,Чырвоныя гальштукі” – каманда вучняў 10 ,,А” класа. Вельмі прыемна, што вучні сур’езна падрыхтаваліся да конкурсу, што добра ведаюць жыццё і творчасць паэтаў. Будзем спадзявацца, што нашы вучні і далей будуць працягваць вывучаць творчасць волатаў беларускага слова.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Святлана  Перац

фоторепортаж

Разделы сайта