Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2024

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

   З 19 па 24 лютага ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

   Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, арганізаваных настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

   З любоўю і захапленнем школьнікі падбіралі беларускія словы да акцыі "Мае любімыя беларускія словы". Кожны выбраў сваё слоўка і напісаў яго на сардэчку. Шмат сардэчак упрыгожыла фае нашай школы.

У першы дзень  Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 8 Д класа ў бібліятэцы была праведзена віктарына "Мову родную люблю я"

   Падчас Тыдня праводзіліся па паралелях розныя конкурсы і турніры. Конкурс "Беларускае слова" 8 класы, Ільючык Т.К., турнір знаўцаў беларускай мовы "Падарожжа па краіне Мовазнавіі" 5 класы, Шаламіцкая А.І., конкурс "Мова - душа народа" 11 класы, Мойсак А.І., літаратурная гульня "Вандроўка па Беларусі" 7 класы, Мацкевіч К.В., вусны часопіс "Размаўляй са мной па-беларуску" 6 класы, Калесніковіч А.У., літаратурная кампазіцыя "Жывое ў вяках беларускае слова" 9 класы, Пашкавец Н.У.

   Цікавым і захапляльным было наведванне музея імя Я. Коласа ў вёсцы Пінкавічы. Разам з А.І. Шаламіцкай пяцікласнікі і дзесяцікласнікі акунуліся ў пачатак ХХ стагоддзя, пранікліся светам творчасці класіка беларускай літаратуры.

Тыдзень завяршыўся алімпіядай па беларускай мове і літаратуры сярод 5 - 9 класаў.

Разделы сайта