Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2018

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага шырока адзначаецца ў нашай краіне Міжнародны дзень роднай мовы. Наша школа таксама ёміста адзначыла гэты дзень. Была арганізавана выстава плакатаў, прысвечаных прыгажосці і гучнасці нашай роднай мовы  “І слова роднае люблю я…”

З вялікай удзячнасцю слухалі вучні розных класаў паведамленнне лектарскай групы “Скарынічы” пра паходжанне святкавання 21 лютага Міжнароднага дня роднай мовы.А на перапынках вучні дружна спявалі беларускія народныя песні-караоке. Гэта было цудоўнае відовішча. У чарговы раз мы ўпэўніліся, што вучням вельмі падабаецца родная мова і культура. У канцы гэтага імправізаванага канцэрта прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

Вучні сур’ёзна  і адказна паказалі свае адносіны да сімволікі нашай краіны. Дзякуючы такім мерапрыемствам, мы, настаўнікі, смела можам сцвярджаць, што будучыня – у надзейных руках маладога пакалення патрыётаў сваёй Радзімы.

Кіраунік ВМА     Перац С.У.

фотарэпартаж >>>

Разделы сайта