Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.11.2013

Поздравляем Гресь Веронику

 

На высоким узроўні прайшоў у нашай школе гарадскі агляд-конкурс  чытальнікаў твораў Яўгеніі Янішчыц, прысвечаны 65-годдзю з дня народжэння паэткі. У чарговы раз вучні ўсіх школ горада прадэманстравалівялікую любоў і пашану да творчасці нашай зямлячкі.
Прыгожыя вядучыя, вучні 10-х класаў, годна трымаліся на сцэне, з замілаваннем распавядалі пра паэтку. А з якім натхненнем, глыбінёю і чуласцю гучалі вершы на розныя тэмы: і пра родную вёску, і пра маці, пра сына, пра каханне. Журы дастаткова цяжка было вылучыць пераможцу, таму што ўсеўдзельнікі чыталі на высокім мастацкім узроўні. Аднак пераможцам стала вучаніца 10 “А” класа СШ №14 Грэсь Вераніка з вершам “Ля ложка хворай маці” (настаўнік Ільючык Т.К.). Дзяўчына настолькі дакладна перадала пачуцці паэткі, што слухачы былі ўзрушаны да глыбіні душы.
Заўсёды ў памяці нашай будзе мроіцца палескай ластаўкай Яўгенія Янішчыц, якая, як ніхто іншы да яе і пакуль ніхто пасля яе зыходу не ўславіў лепей старану нашу азёрную, былінную.

 

Разделы сайта